ГалоўнаяМерапрыемствыWet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца
Мастак, які малюе час
Семінар-практыкум “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”

Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца

Wet-on-wet: адкрылася выстаўка акварэлі Вячаслава Паўлаўца
Іншыя мерапрыемствы
25 сакавіка – 29 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Наведвальнікаў галерэі “Лабірынт” чакае выстаўка “Wet-on-wet. Акварэльны жывапіс Вячаслава Паўлаўца”.

Вячаслаў Паўлавец – вядомы беларускі мастак, графік, ілюстратар, дызайнер, выдатны майстра акварэлі, верны яе прыхільнік, які тонка адчувае адмысловую філасофію матэрыялу. “Акварэль сфарміравала мой лад жыцця, неўпрыкмет «перацякла» ў жыццятворчасць”, – лічыць майстра. 

У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў і серый, аб’яднаныя тэхнікай выканання wet-on-wet (allaprima, мокрым па мокраму). Гэта тэхніка акварэльнага жывапісу, у якой пласты вільготнай фарбы наносяцца на раней уведзеныя пласты. Мастаку трэба  працаваць хутка, бо ўсё павінна быць скончана да таго, як высахнуць першыя пласты.

Акварэлі Паўлаўца – праекцыя эмоцый на аркуш паперы, амаль медытацыя, філасофскае разважанне, лаканічнае выяўленчае хоку, рэальнасць праз светапогляд майстра. Яго безумоўныя шэдэўры – манахромныя мінімалістычныя пейзажы. Мастак апеў і ўзвысіў да паэтычнай метафары беларускі бяссонечны “шэранькі дзянёк”, у якім убачыў дзясяткі найтанчэйшых нюансаў. 


Наведаць выстаўку можна ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 29 чэрвеня 2020 года.
Дата завяршэння яе экспанавання можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам