ГалоўнаяМерапрыемствыСвет дзяцінства
Сучасным дзецям на музычнай планеце
Мастак, які малюе час

Свет дзяцінства

Свет дзяцінства
Іншыя мерапрыемствы
1–30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 1 красавіка па 30 красавіка запрашаем на выставу “Свет дзяцінства” ў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Казка – гэта тое золата, што блішчыць агеньчыкам у дзіцячых вочках.
Ханс Крысціян Андэрсан

Штогод 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Дата не выпадковая – у гэты дзень нарадзіўся вялікі дацкі казачнік Ханс Крысціян Андэрсан.

Свята, якое ўпершыню адзначылі ў 1967 г., ініцыяваў Міжнародны савет па дзіцячай кнізе, а дакладней, заснавальніца – нямецкая пісьменніца, перакладчыца і журналістка Ела Лепман, якая прысвяціла ўсё сваё жыццё дзецям і дзіцячай літаратуры.

SD-1.jpg

Традыцыйна да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі ў многіх краінах праводзяць тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі, конкурсы, выставы, канферэнцыі і фестывалі, прысвечаныя лепшым кнігам свету.

Кніжная выстава “Свет дзяцінства” адкрые вам чароўны свет казак Ханса Крысціяна Андэрсана, пазнаёміць з біяграфіяй аўтара. Экспазіцыя таксама дапоўнена самымі папулярнымі кніжнымі серыямі для дзяцей.

SD-2.jpg
Час работы выставы:

пн. – чт. 10.00–19.00,
пт. 10.00–18.00,
сб., нядз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры па тэме

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.



Бібліятэкарам