ГалоўнаяМерапрыемствыСкрозь памяць гадоў: Чарнобыль
З глыбінь перажытага
Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы

Скрозь памяць гадоў: Чарнобыль

Скрозь памяць гадоў: Чарнобыль
Іншыя мерапрыемствы
6 красавіка – 31 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 6 красавіка па 31 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта выстаўка “Скрозь памяць гадоў: Чарнобыль”.

26 красавіка 1986 года эксперымент на Чарнобыльскай АЭС прывёў да нябачанай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы. Вельмі моцна Чарнобыль ударыў па Беларусі. З прычыны метэаралагічных умоў ад радыеактыўнага забруджвання цэзіем-137 пацярпела 23 % тэрыторыі рэспублікі, 3 600 населеных пунктаў з насельніцтвам 2,3 млн чалавек.

У першыя пасляаварыйныя гады па пытаннях, звязаных з ліквідацыяй наступстваў аварыі, рашэнні прымаліся як органамі СССР, так і БССР. Пасля распаду Савецкага Саюза Рэспубліка Беларусь была вымушана самастойна вырашаць увесь комплекс чарнобыльскіх праблем. У 1991 годзе былі прыняты законы “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” і “Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”. Заканадаўча вызначаны паняцці нацыянальнага радыяцыйнага экалагічнага бедства, тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, зямлі адчужэння, абмежаванага гаспадарчага выкарыстання і інш.

У 1998 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва”. Ён вызначаў сістэмы радыяцыйнай бяспекі ў рэспубліцы, пераход на прынцыпы, якія адпавядаюць міжнародным стандартам і рэкамендацыям. Дакумент страчвае сілу ў сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2019 № 198-З “Аб радыяцыйнай бяспецы”.

Маштабы наступстваў чарнобыльскай катастрофы несувымерныя з эканамічнымі магчымасцямі адной дзяржавы і нават групы дзяржаў. Таму так важна наладзіць доўгатэрміновае міжнароднае супрацоўніцтва з ААН. У снежні 2013 года 68-й сесіяй Генеральнай асамблеі ААН прынята рэзалюцыя “Умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыя намаганняў у справе вывучэння, змякчэння і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы”.

У дакуменце дадзена высокая ацэнка дзейнасці ўрадаў пацярпелых дзяржаў па пераадоленні наступстваў катастрофы і ўтрымліваецца заклік да ўсіх зацікаўленых арганізацый сістэмы ААН падтрымліваць іх намаганні, у тым ліку шляхам прадастаўлення неабходных рэсурсаў на ажыццяўленне звязаных з Чарнобылем сацыяльна-эканамічных і медыка-экалагічных праграм.

Выстаўка прызначана для навуковых работнікаў, студэнтаў і аспірантаў, выкладчыкаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей, работнікаў дзяржаўных органаў, а таксама тых, хто цікавіцца пытаннямі экалагічнага права.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый
  • Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
  • Сацыяльна-прававая абарона грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
  • Прававыя механізмы аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэння экалагічнай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам