ГалоўнаяМерапрыемствыНапісанае застаецца
Гарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня
ЭкаChallenge

Напісанае застаецца

Напісанае застаецца
Іншыя мерапрыемствы
4 мая – 1 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

Творам драматурга ўласцівы сцэнічнасць, дынамізм сюжэта, вострая інтрыга, дакладнасць моўнай характарыстыкі вобразаў, спалучэнне народнага гумару са з’едлівай сатырай, распрацоўка гістарычнай тэматыкі. У п’есах  Алеся Петрашкевіча гучыць шчырая і часта горкая праўда пра далёкае і нядаўняе мінулае беларускага народа.

У раздзеле “У неспакойным пошуку” сабраны п’есы “Адкуль грэх”, “Трывога”, “Укралі кодэкс”, драмы “Соль”, “Прарок для Айчыны”, “У спадчыну – жыццё”, аўтабіяграфічныя апавяданні “Песня”, “Засада”, “Інфаркт” з ваеннага і пасляваеннага жыцця аднавяскоўцаў, блізкіх пісьменніку людзей. Таксама прадстаўлены  творы гістарычнай тэматыкі  “Напісанае застаецца”, “Воля на крыжы”, “Меч Рагвалода”, “Здрапежаная зямля” і інш. Асаблівую цікавасць прадстаўляе кніга-ўспамін “Крыніцы і каламуць” (2008), якая вызначаецца іроніяй і сарказмам аўтара як да самога сябе, так і да тых, да каго яму давялося мець дачыненне. Наведвальнікам бібліятэкі будзе цікава пазнаёміцца  са сцэнарыем, які быў напісаны Алесем Перашкевічам да мастацкага фільма “Час выбраў нас”.

Дапаўняюць экспазіцыю творы А. Петрашкевіча, перакладзеныя на рускую і ўкраінскую мовы.

Раздзел “Драматургія жыцця” знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, артыкуламі пра жыццё і творчасць пісьменніка.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход– па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам