ГалоўнаяМерапрыемствыГарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня
Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна
Напісанае застаецца

Гарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня

Гарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня
Іншыя мерапрыемствы
4 мая – 30 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 4 мая па 30 чэрвеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Гарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня”.

Горад, яго гісторыя, культурная спадчына, сучаснасць... Кожны куток Беларусі цікавы па-свойму. Славутасцям вялікіх і малых гарадоў нашай краіны прысвечана дадзеная выстава.

У Рэспубліцы Беларусь нямала гарадоў, чый узрост дасягае больш за 500 гадоў. Цікавасць да экспазіцыі выклічуць пазнавальныя, заснаваныя на гістарычных фактах і архіўных дакументах артыкулы пра Брэст, Мінск, Віцебск, Тураў, Гродна, Пінск, Жлобін, Заслаўе, Ваўкавыск, апублікаваныя ў перыядычных выданнях “Беларуская думка”, “Архівы і справаводства”, “Геаграфія”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Гродзенская праўда”, “Краязнаўчая газета”, “Беларусі час”.

Ёсць гарады, якія можна з поўным правам назваць маладымі, але яны ўжо моцна “стаяць на нагах”. Сучаснаму жыццю Наваполацка, Салігорска, Жодзіна прысвечаны матэрыялы газеты “Мінская праўда”, часопісаў “Беларусь”, “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”. Газета “Рэспубліка” на сваіх старонках распавяла пра сучаснасць і будучыню Нароўлі і Хойнікаў, найбольш пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Калі мы гаворым пра вобраз Беларусі, абавязкова ўспамінаем пра нашы малыя гарады. Пра значныя гістарычныя падзеі і славутасці Мазыра, Рагачова, Слуцка, Быхава, Бярозы, Шчучына можна прачытаць у нумарах газеты “СБ. Беларусь сегодня”.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 40 перыядычных выданняў.

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам