ГалоўнаяМерапрыемствыКонкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна
Красуй, мая краіна
Гарады Беларусі: мінулае, сучаснасць, будучыня

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна
Іншыя мерапрыемствы
5 мая – 31 ліпеня
Дата правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Інфармацыйны партнёр: навукова-метадычны часопіс “Выхаванне і дадатковая адукацыя”

Удзельнікі конкурсу: школьнікі 4–11 класаў

Мэты конкурсу:

  • павышэнне цікавасці навучэнцаў да беларускай мовы і літаратуры
  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да важнасці чытання
  • выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры
  • садзейнічанне ўкараненню дадатковых форм навучання
  • пашырэнне магчымасцей для самарэалізацыі і развіццё творчага патэнцыялу асобы

Конкурсныя работы: плакаты з цытатамі Рыгора Барадуліна і эсэ.

Умовы конкурсу:

1. Удзельнік чытае творы Рыгора Барадуліна і выбірае любую цытату з творчай спадчыны пісьменніка, якая спадабалася.

2. Удзельнік афармляе плакат у адпаведнасці з варыянтамі на выбар:

  • скачвае файл з прапанаваным дызайнерскім рашэннем плаката на партале www.nlb.by, раздрукоўвае і каліграфічна афармляе цытату;
  • стварае сваё мастацкае рашэнне плаката і каліграфічна афармляе цытату.

3. Удзельнік піша невялікае эсэ (да 1000 знакаў без прабелаў) з тлумачэннем выбару цытаты.

4. Удзельнік скануе творчую работу і дасылае разам з эсэ на электронную пошту konkurs.baradulin85@gmail.com і (альбо) выкладвае ў сацыяльнай сетцы Facebook з хэштэгамі #konkurs_baradulin85 #cytata_baradulin

У электронным лісце просім паведаміць імя, прозвішча, узрост, горад пражывання, школу і клас, кантактны нумар тэлефона.

5. Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках і для публікацыі ў часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя” з абавязковым пазначэннем аўтара работы.

Узнагароды пераможцам конкурсу

Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:

  • памятнымі дыпломамі
  • бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу
  • фотасесіяй падчас экскурсіі
  • размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя”
  • кнігамі
  • падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”

Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ будуць адзначаны:

  • памятнымі дыпломамі
  • размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале бібліятэкі і ў навукова-метадычным часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя”
  • кнігамі
  • падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”

Тэрміны конкурсу

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны да 28 жніўня на партале www.nlb.by, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса “Выхаванне і дадатковая адукацыя”. У гэтым жа нумары на каляровай укладцы будуць размешчаны лепшыя конкурсныя работы.

1 верасня пра перамогу ўдзельніка будзе ведаць уся школа!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства ў межах праектаў “У госці да кніг” і “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам