ГалоўнаяМерапрыемствыЯго жыццё – тэатр
Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры
Серыя вебінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтваў для абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк”

Яго жыццё – тэатр

Яго жыццё – тэатр
Іншыя мерапрыемствы
1 чэрвеня – 3 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
зала беларускай літаратуры (пам. 205)
Месца правядзення

З 1 чэрвеня па 3 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Яго жыццё – тэатр”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.

Драматург, сцэнарыст, тэатральны дзеяч, акцёр… Аляксей Дудараў – асоба надзвычай яркая і адметная ў мастацкім свеце.

У творчасці А. Дударава яскрава адлюстраваны характэрныя для 80–90-х гадоў тэндэнцыі да паглыбленага псіхалагічнага аналізу чалавечай асобы, пазнання матываў яе дзейнасці, яе ідэалаў, маральных норм існавання. У сваіх творах аўтар піша пра сучаснасць, чалавека на вайне, гістарычныя асобы і падзеі. Творы А. Дударава адрозніваюцца жанравай разнастайнасцю і арыгінальнай пабудовай сюжэта.

Вядомы Аляксей Дудараў як аўтар зборніка апавяданняў “Святая птушка”, п’ес “Выбар”, “Вечар”, “Радавыя”, “Парог”, “Злом”, “Чорная панна Нясвіжа”, “Палачанка”, “Узлёт”, “Князь Вітаўт”, “Усяслаў Чарадзей”, драматычнай паэмы “Судны дзень Скарыны”, кінааповесцей “Брэсцкая крэпасць”, “Белыя росы”, “Белыя росы. Вяртанне”, кніжкі казак для дзяцей “Сінявочка”.

У экспазіцыі прадстаўлены аўтарскія і тэматычныя зборнікі твораў А. Дударава, часопісныя публікацыі, пераклады твораў пісьменніка на замежныя мовы, матэрыялы літаратуразнаўчага характару, водгукі на тэатральныя пастаноўкі, інтэрв'ю з драматургам, бібліяграфічны паказальнік “Аляксей Дудараў”, энцыклапедычныя выданні з біяграфічнымі звесткамі пра пісьменніка: “Тэатральная энцыклапедыя”, “Республика Беларусь”, “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі”, “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі”, “Культура Беларусі” і інш.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам