ГалоўнаяМерапрыемствыВыстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”
Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне
Прадстаўляем новую экскурсію па творчасці Васіля Быкава

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”

Выстаўка графікі “Полымя ваенных дзён”
Іншыя мерапрыемствы
23 чэрвеня – 20 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс”
Месца правядзення

23 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі графікі “Полымя ваенных дзён”, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванай да Дня Незалежнасці.

На выстаўцы прадстаўлены графічныя работы з мастацкага фонду грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Аўтары работ – беларускія мастакі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Распачынаюць экспазіцыю графічныя работы народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Сюжэты серый аўтара напоўнены жахам і трагедыяй чалавека, які апынуўся перад бесчалавечнымі абставінамі, перад жорсткай неабходнасцю ўдзельнічаць у іх.

Экспазіцыю дапаўняюць замалёўкі беларускіх графікаў – відавочцаў ваенных падзей: Яўгена Зайцава, Івана Ціханава, Сяргея Каткова, Віктара Сахненкі, Віктара Ждана, Мікалая Абрыньбы, Розы Дубар, Сяргея Раманава і Міхаіла Сеўрука.

Наведаць выстаўку можна да 20 верасня 2020 года ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Уваход на адкрыццё вольны, у іншыя дні – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам