Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
7 ліпеня ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пачне работу фотавыстаўка “In zoom”.
Аўтар здымкаў – Марына Бацюкова – беларуская мастачка, фатограф, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. Спецыялізуецца ў галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі.
У экспазіцыі прадстаўлены здымкі, зробленыя ў межах праекта “Свае гісторыі", які прысвечаны ўзаемасувязі фатаграфій з іх натуральным асяроддзем. З 2016 года выданне “Свае гісторыі" – друкаванае ўвасабленне аднайменнага праекта – прэзентавалася ў музеях і галерэях Беларусі, Польшчы і Ізраіля. Кніга знаходзіцца ў бібліятэках Расіі, Славакіі, Літвы, Францыі, Швецыі Фінляндыі, Японіі і іншых краін свету. Некалькі экзэмпляраў ёсць у фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
“Свае гісторыі" экспануюцца сумесна з асобнымі чорна-белымі фотаздымкамі. Сюжэтныя замалёўкі эмоцый нібы вяртаюць у працэс стварэння рэтрафотаздымкаў і гучаць ва ўнісон праекту.
Кожная работа – глыбокая, шматузроўневая гісторыя, занатаваная аўтарам. Скрозь фотааб’ектыў і ўяўленне мастака магчыма пераадольваць прастору і час. Убачыць вядомае і звычайнае ў іншым ракурсе, невядомае адчуць вельмі зразумелым і блізкім.
Наведаць выстаўку можна да 16 кастрычніка 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.