ГалоўнаяМерапрыемствыКрасуй, мая краіна
Недапісанае слова
Праблемы наркаманіі скрозь прызму права

Красуй, мая краіна

Красуй, мая краіна
Іншыя мерапрыемствы
3 ліпеня – 12 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у бібліятэцы арганізавана тэматычная выстаўка “Красуй, мая краіна”.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў. У яе ўключаны выданні, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

У 2020 годзе Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму ў асобным раздзеле выстаўкі, прысвечаным гэтай знакавай падзеі, прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яго самаахвярную адданасць сваёй Радзіме.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае выданні па гісторыі роднага краю, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

У экспазіцыйнай частцы “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, а таксама энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія раскрываюць багатае культурнае жыццё і ствараюць прывабны імідж Беларусі.

Выстаўка разлічана на шырокую аўдыторыю і будзе запатрабаваная сярод тых,  хто цікавіцца развіццём і сучасным станам Беларусі.

Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца да 12 верасня 2020 г.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Размова з адвакатам аб ільготах і дапамозе маладым і шматдзетным сем’ям

17.09.2020

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі…

14.09.2020

Штогод 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі святкуюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Да гэтага дня прымеркавана кніжная выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі…”, што размешчана на 2-гім паверсе кальцавога калідора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Мінская мазаіка

09.09.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Мінская мазаіка”.

Свята кніг

07.09.2020

12 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “Свята кніг”.

У свеце таямніц і загадак

01.09.2020

З 1 па 25 верасня ўсіх аматараў вострасюжэтных твораў запрашаем у чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164) на выставу “У свеце таямніц і загадак”.

Прыгажосць выратуе свет!

03.09.2020

З 3 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Прыгажосць выратуе свет!”.



111