ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі М. Носава “Незнайка на Луне”
Наперадзе часу
АБСЕ: 45 гадоў службы ў інтарэсах бяспекі і супрацоўніцтва

“Мультчытайка” паводле казкі М. Носава “Незнайка на Луне”

“Мультчытайка” паводле казкі М. Носава “Незнайка на Луне”
Іншыя мерапрыемствы
25 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 7–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі М. Носава “Незнайка на Луне”.

Трылогіяй Мікалая Носава “Приключения Незнайки и его друзей” зачытвалася не адно пакаленне дзяцей.

Нязнайка і сёння пакарае сэрцы юных чытачоў сваёй бурнай фантазіяй і вясёлым характарам, запалам і аптымізмам. З ім не засумуеш ні на паветраным шары, ні ў Сонечным горадзе, ні нават на далёкім Месяцы.

“Незнайка на Луне” – самая неверагодная частка трылогіі, у якой Нязнайка разам са сваімі вясёлымі і гарэзлівымі сябрамі адправіўся ў падарожжа да далёкага і таямнічага спадарожніка Зямлі.

Пра найбольш яркія прыгоды Нязнайкі і “лунных коротышек” дзеці даведаюцца з кнігі і аднайменнага мультфільма. Вобразы незвычайных герояў найбольш раскрыюцца праз гульні, песенькі і размалёўкі.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам