ГалоўнаяМерапрыемствыВялікая МУЛЬТ-выстаўка васковых фігур, 3D-карціны і тантамарэскі
Заклікаем да ўдзелу ў акцыі!
Інтэрактыўная казка «Прыгоды ў Снежным каралеўстве, або Час навагодніх цудаў»

Вялікая МУЛЬТ-выстаўка васковых фігур, 3D-карціны і тантамарэскі

Вялікая МУЛЬТ-выстаўка васковых фігур, 3D-карціны і тантамарэскі
Іншыя мерапрыемствы
7 лютага – 27 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Ламаеце галаву, чым заняць сваіх дзяцей і як адцягнуць іх увагу ад смартфонаў? Рухайцеся ў бок Нацыянальнай бібліятэкі!


Прапануем змяніць царства планшэтнага інтэрнэту на рэальную сустрэчу з героямі любімых мультфільмаў, а таксама пагрузіцца ў свет аптычных ілюзій.

7 лютага ў памяшканні 104 адкрываецца ВЯЛІКАЯ інтэрактыўная выстаўка васковых фігур “Казачнае падарожжа”!

“Саюзмультфільм”, “Млын”, Walt Disney, PIXAR… Чароўныя маляваныя і камп’ютарныя суcветы гэтых і іншых анімацыйных студый сышлі з экранаў TV. Паўсотні папулярных персанажаў – героі і ліхадзеі – чакаюць вас на вялікай пляцоўцы, каб перанесці ў свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!

Цікава і весела будзе УСІМ! Смяшарыкі запрашаюць у госці самых маленькіх і дапытлівых. Хлопчыкаў і дзяўчынак старэйшага ўзросту чакае кампанія звышлюдзей – непараўнальны герой коміксаў Бэтмен, доблесны абаронца планеты Пандоры Аватар, а таксама вясёлыя героі “Ледніковага перыяду”: нязграбны Гультай Сід, Апосум і Вавёрка Ляцяга.

Бацькам таксама не прыйдзецца сумаваць! Кожны дарослы сустрэне тут аб’екты настальгіі, захоча спыніцца, каб павітаць старых сяброў. Вось – няўлоўны Заяц і змучаны Воўк з кароннай фразай “Ну, заяц, пачакай!”, ласун Карлсан і мадэмуазэль Фрэкен Бок, якая дакладна ведае ўсе сакрэты паспяховага выхавання. Неверагодных памераў Барбі, Васіліса Прыгожая, Белая і Чырвоная каралевы захопяць увагу маленькіх прынцэс. А юных вандроўцаў чакаюць марскія прыгоды разам з Сіндбадам Мараходам, выкрутлівым Джэкам Вераб’ём і сустрэча з вераломным капітанам “Лятучага галандца” Дэйві Джонсам.

І гэта яшчэ не ўсё! Зрабіць ашаламляльныя фота вы зможаце каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя і зрокавыя ілюзіі. Не варта верыць усяму, што тут адбываецца. Стваральнікі работ па-майстэрску выкарыстоўвалі магчымасці святла, колеру і яго адценняў, каб прымусіць гледачоў паверыць у цуд ці ў тое, чаго насамрэч няма. Тантамарэскі і 3D-карціны перанясуць вас на дно марскога акіяна, на Мадагаскар ці проста за каралеўскі стол у Краіну цудаў. Дарэчы, мы ўжо забраніравалі вам месца побач з Алісай! Так што паспяшайцеся!

У кожнага часу свае героі. Адны сыходзяць у гісторыю, з’яўляюцца іншыя любімыя персанажы. Але ўсе яны нязменна звязаны з дзяцінствам, словамі “Мам, ну ўключы мульцік”, задзірлівым смехам і бязмежнай верай у тое, што дабро заўсёды перамагае зло.

Мы чакаем вас
Панядзелак – пятніца 10:00–21:00
Субота – нядзеля 10:00–18:00

З чэрвеня 2017 г.
Панядзелак – пятніца 10:00–20:00
Нядзеля – ВЫХАДНЫ

Апошні панядзелак месяца – сандзень.

Не забудзьце прыхапіць фотаапарат, добры настрой і вясёлую кампанію сяброў!

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам