ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на майстар-клас па пластылінаграфіі
Самы час ствараць гербарый!
Многа-многа зрабіць

Запрашаем на майстар-клас па пластылінаграфіі

Запрашаем на майстар-клас па пластылінаграфіі
Іншыя мерапрыемствы
8 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

8 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па пластылінаграфіі “Сонечная садавіна”.

Маляваць можна не толькі фарбамі, алоўкамі ці фламастарамі, але і пластылінам. З дапамогай асноўных прыёмаў тэхнікі пластылінаграфіі ўдзельнікі створаць на пластыкавай паверхні яркую карцінку з сакавітай садавіной.

Падчас майстар-класа дзеці адгадаюць цікавыя загадкі, зробяць пальчыкавую гімнастыку і пагуляюць у пацешную гульню на кемлівасць “Садавіна ці гародніна”.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00
Наведванне дзіцячага пакоя платнае
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам