ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі А. Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”
Нацыянальная святыня
Будучыня за моладдзю!

“Мультчытайка” паводле казкі А. Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”

“Мультчытайка” паводле казкі А. Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”
Іншыя мерапрыемствы
22 жніўня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

22 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 7–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі А. Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”.

Цудоўныя казкі Астрыд Ліндгрэн чытаць заўсёды прыемна і займальна. Нікога на свеце няма мацнейшага за Піпі, яна здольная пакласці на лапаткі нават самага славутага асілка. Але не толькі гэтым знакамітая самая вясёлая, непрадказальная, гарэзлівая і самая добрая дзяўчынка ў свеце, з якой абавязкова хочацца пасябраваць!

На мерапрыемстве дзеці адправяцца ў падарожжа ў Швецыю – на радзіму пісьменніцы і пачуюць гісторыю стварэння казачнай аповесці.

Пасля прачытання ўрыўкаў з кнігі і прагляду мультфільма, хлопчыкі і дзяўчаткі паўдзельнічаюць у віктарыне і зробяць яркую аплікацыю “Шкарпэткі Піпі”.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.


Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам