ГалоўнаяМерапрыемствыУбачыць свет праз літару: запрашаем на новую экспазіцыю
Тонкая лірыка пейзажу
Нацыянальная святыня

Убачыць свет праз літару: запрашаем на новую экспазіцыю

Убачыць свет праз літару: запрашаем на новую экспазіцыю
Іншыя мерапрыемствы
27 жніўня – 17 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 27 жніўня ў бібліятэцы пачынае працу мастацкая выстаўка “Мая літара”, прымеркаваная да Дня ведаў.

Выстаўка аб’ядноўвае работы мастакоў арт-студый “Зебра” і “Зебрык” рознага ўзросту і рознай даўнасці. Побач з працамі сёлетніх навучэнцаў – творы тых, хто скончыў арт-студыю 5–7 гадоў таму, атрымаў мастацкую адукацыю і набыў творчыя прафесіі.

У экспазіцыі – вольны набор выяў літар кірылічнага і лацінскага алфавітаў. Выстаўка спалучае ўласна мастацкія работы і фотаздымкі, на якіх, акрамя самога твора-малюнка, можна ўбачыць яшчэ і яго аўтара. Творы дэманструюць вольныя асацыяцыі аўтараў з той ці іншай літарай. Кожны аўтар – са сваімі спадзяваннямі, густамі і марамі. Кожны – са сваёй літарай. Аб’ядноўвае работы агульная ідэя: праз літару паказаць уласныя імкненні, зацікаўленасць, свет і светапогляд. 


Наведаць выстаўку можна да 1 лістапада 2020 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці квітку сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.




Бібліятэкарам