Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
26 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 7–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Х.К. Андэрсана “Стойкі алавяны салдацік”.
Галоўны герой казкі – цацачны салдацік, які адрозніваўся ад іншых салдацікаў тым, што ў яго была толькі адна нага. Але смеламу салдаціку гэта не перашкаджала стойка пераносіць усе цяжкасці і не здавацца на шляху да сваёй мары.
Дзецям трэба будзе паказаць, наколькі ўважлівымі яны былі на занятках і што запомнілі пра алавянага салдаціка. У гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі адкажуць на некалькі пытанняў па змесце казкі. Кожны з юных удзельнікаў зможа пераўвасобіцца ва ўпадабанага героя і паўдзельнічаць у фізкультхвілінцы “Жывыя фігуры”.
Напрыканцы мерапрыемства, выкарыстоўваючы яркі пластылін і прыродныя матэрыялы, дзеці зробяць фігуркі алавяных салдацікаў.
Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.