ГалоўнаяМерапрыемствыЗапаветная прырода Беларусі праз прызму фотаздымкаў
Праект “Віртуальны тур”
“Мультчытайка” паводле казкі “Стойкі алавяны салдацік”

Запаветная прырода Беларусі праз прызму фотаздымкаў

Запаветная прырода Беларусі праз прызму фотаздымкаў
Іншыя мерапрыемствы
29 верасня – 1 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

29 верасня ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Сцежкамі запаветнай прыроды”, прымеркаваная да Года малой радзімы.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі клуб фатографаў дзікай прыроды.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены здымкі беларускіх фотамастакоў, удзельнікаў Беларускага клуба фатографаў дзікай прыроды. Больш за 10 гадоў клуб вядзе актыўную працу па папулярызацыі ідэй аховы прыроды. Работы фатографаў экспануюцца ў запаведніках, турыстычных комплексах, музеях, шматлікіх установах культуры і адукацыі, у нашай краіне і за мяжой.

Аўтары  – Сяргей Плыткевіч, Павел Марцінчык, Віктар Казлоўскі, Дзяніс Іўковіч, Ірэна Гудзіеўская, Павел Лычкоўскі, Аляксандр Пекач і іншыя.

Магутныя зубры, алені, яркі цецярук і зімародак, ерчык на лубіне, птушаня чорнай жаўны, грак, сініцы, упэўненая кугакаўка, палахлівыя лані, небяспечная рысь, стройная казуля і іншыя насельнікі беларускіх лясоў і палёў не пакінуць абыякавымі наведвальнікаў галерэі. Кожнае фота зачароўвае, здзіўляе, захапляе і выклікае гонар.

Падчас вернісажу ўвазе гасцей будзе прадстаўлена і кніжная выстаўка-прагляд. У экспазіцыі – больш за 30 выданняў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта альбомы з унікальнымі выявамі дзікай прыроды нашай краіны і артыкулы з перыядычных выданняў аб аўтарах фотаработ.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Сцежкамі запаветнай прыроды” пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Наведаць выстаўку можна да 1 снежня 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё фотавыстаўкі “Сцежкамі запаветнай прыроды”.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Сугучча

22.10.2020

З 22 кастрычніка на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстаўка “Сугучча”, арганізаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Выдавецкім домам “Звязда”.

Рэстаўрацыйная майстэрня

27.10.2020

28 кастрычніка ў бібліятэцы адбудуцца заняткі для дзетак “Рэстаўрацыйная майстэрня” ў рамках “Клуба кніжных прафесараў”.

Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі

23.10.2020

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Скарыназнаўства ў Францыі

21.10.2020

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Агульная будучыня агульнымі сіламі

16.10.2020

З 16 кастрычніка па 11 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і дабрабыту народаў”, прысвечаная 75-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.



111