ГалоўнаяМерапрыемствыЗ пашанай да роднай мовы і чалавечых лёсаў
Анатомія дызайну
Музыка ў нашых сэрцах

З пашанай да роднай мовы і чалавечых лёсаў

З пашанай да роднай мовы і чалавечых лёсаў
Іншыя мерапрыемствы
2 кастрычніка – 1 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 2 кастрычніка да 1 лістапада праходзіць кніжная выстаўка “З пашанай да роднай мовы і чалавечых лёсаў”, прысвечаная 70-годдзю беларускага лінгвіста, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі Паўла Аляксандравіча Міхайлава.

Імя Паўла Аляксандравіча добра вядома навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Ён аўтар шматлікіх даследаванняў па беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыцы, тэрміназнаўстве, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі. Сэнсам жыцця таленавітага вучонага стала даследаванне жывой народнай мовы.

Экспазіцыя знаёміць з працамі Паўла Аляксандравіча, сярод якіх “Сучасная беларуская літаратурная мова”, “Мовазнаўцы”, “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”, “Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны”, “Беларуская мова: тэматычны трэнажор”, “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”, “Тураўскі слоўнік” і іншыя. Асобныя выданні паказваюць працу П.А. Міхайлава ў якасці рэдактара.

Шматлікія артыкулы даследчыка прысвечаны калегам-мовазнаўцам. На выстаўцы прадстаўлены публікацыі ў часопісах, энцыклапедычных выданнях, прысвечаныя вывучэнню жыцця і навуковай спадчыны М.Г. Булахава, Н.Т. Вайтовіч, Ф.Д. Клімчука, І.І. Насовіча, Ю.Ф. Мацкевіч, А.І. Чабярук, Ф.М. Янкоўскага, М.С. Яўневіча і інш.

Выдатны спецыяліст і таленавіты педагог, П.А. Міхайлаў зрабіў важкі ўклад у

падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. Пад яго кіраўніцтвам напісалі і паспяхова абаранілі кандыдацкія даследаванні С.І. Фацеева, Т.Я. Старасценка, Д.В. Дзятко, В.В. Урбан, А.І. Калечыц, С.У. Шахоўская, Ю.В. Чарнякевіч, Н.А. Радзіваноўская.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам