ГалоўнаяМерапрыемствыНовы праект бібліятэкі “Па-за вернісажам”
Выстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”
Цыкл экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”

Новы праект бібліятэкі “Па-за вернісажам”

Новы праект бібліятэкі “Па-за вернісажам”
Іншыя мерапрыемствы
1 кастрычніка – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэйна-выставачны комплекс
Месца правядзення

Адбылася першая сустрэча ў межах культурна-пазнавальнага праекта бібліятэкі “Па-за вернісажам”.

5 кастрычніка замежныя студэнты БДУ наведалі выстаўку жывапісу мастака Уладзіміра Ісачанкі “Дзіва жыцця”. Творчасць вядомага беларускага майстра вельмі зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства і пакінула карысныя і прыемныя ўражанні. Гэта быў своеасаблівы фінісаж выстаўкі.

Мэта праекта “Па-за вернісажам” – праз серыю культурна-пазнавальных сустрэч стварыць для наведвальнікаў магчымасць больш паглыбленага знаёмства з экспазіцыямі галерэйна-выставачнага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дамовіцца аб знаёмстве з выстаўкамі і замовіць час і дату можна па e-mail gal.nlb@gmail.com. Сустрэчы праводзяцца з невялікімі (ад 6 да 10 чалавек) групамі ўдзельнікаў.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Ласкава запрашаем у нашу гасцінную творчую прастору па-за вернісажамі!

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам