ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці
Агульная будучыня агульнымі сіламі
“Мультчытайка” паводле казкі “Конёк-Горбунок”

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці
Іншыя мерапрыемствы
23 кастрычніка
Дата правядзення
18.00–19.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

23 кастрычніка запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма лекцыі: “Купля-продаж нерухомасці: як зрабіць правільна”.

  • Як купіць кватэру і не быць падманутым
  • Якія дакументы неабходныя для здзелкі куплі-продажу
  • Афармленне куплі кватэры або дома
  • Як юрыдычна правільна купіць кватэру самастойна
  • Як правільна разлічыцца пры куплі або продажы нерухомасці

На гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з правіламі пакупкі і продажу нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь, адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Ірына Эдуардаўна Несцяровіч.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет  ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Несцяровіч Ірынай.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам