ГалоўнаяМерапрыемствыАгульная будучыня агульнымі сіламі
“Мультчытайка” паводле казкі “Прыгоды Чыпалiны”
Размова з адвакатам аб куплі-продажы нерухомасці

Агульная будучыня агульнымі сіламі

Агульная будучыня агульнымі сіламі
Іншыя мерапрыемствы
16 кастрычніка – 11 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 16 кастрычніка па 11 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Агульная будучыня агульнымі сіламі”, прысвечаная 75-годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Дзень нараджэння ААН штогод адзначаецца 24 кастрычніка пачынаючы з 1948 года. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе ўступіў у сілу асноўны дакумент арганізацыі – яе Статут.

ААН была створана ў мэтах падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў. Яна заклікана быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні агульных мэт, пастаўленых перад чалавецтвам. На сённяшні дзень членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца 193 дзяржавы свету.

Сёлета ААН адзначае сваю 75-ю гадавіну. Гэты юбілей дае магчымасць падсумаваць як поспехі, так і ўрокі, атрыманыя за гады існавання арганізацыі, а таксама зірнуць у будучыню і зразумець, як лепш за ўсё калектыўна пераадольваць бягучыя праблемы і вырашаць наступныя задачы.

21 верасня 2020 года, у азнаменаванне 75-й гадавіны ААН, адбылося пасяджэнне высокага ўзроўню з удзелам першых асоб дзяржаў і кіраўнікоў урадаў, якое прайшло пад дэвізам “Будучыня, якую мы хочам, арганізацыя Аб’яднаных Нацый, у якой мы маем патрэбу: пацверджанне нашай калектыўнай прыхільнасці да шматбаковасці”. Падчас пасяджэння дзяржавы – члены ААН прынялі Дэкларацыю аб святкаванні 75-й гадавіны ААН, у якой падкрэслівалася, што “ні адна іншая глабальная арганізацыя не дае такой колькасці людзей надзею на лепшы свет і не можа забяспечыць будучыню, якую мы хочам”.

У дэкларацыі адзначалася, што за 75 гадоў дзякуючы намаганням і садзейнічанню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый свету ўдалося пазбегнуць паўтарэння жахлівых крывавых супрацьстаянняў, падобных да сусветных войнаў. Прадстаўнікі краін – удзельніц ААН адзначылі, што арганізацыя спрыяла вырашэнню дзясяткаў канфліктаў, выратавала сотні тысяч жыццяў у рамках сваёй гуманітарнай дзейнасці, дала мільёнам дзяцей магчымасць вучыцца, абараняла правы чалавека па ўсім свеце, прымала ўдзел у распрацоўцы гістарычных пагадненняў аб ахове навакольнага асяроддзя і ўсёй нашай планеты.

Разам з тым у прынятай дэкларацыі прызнаецца, што ў гісторыі ААН былі і “моманты расчаравання”. “Свет пакуль не стаў такім, якім яго хацелі бачыць нашы заснавальнікі 75 гадоў таму. У ім існуюць такія праблемы, як рост няроўнасці, галеча, голад, узброеныя канфлікты, тэрарызм, адсутнасць бяспекі, змяненне клімату і пандэміі”, – гаворыцца ў дакуменце.

Абмяркоўваючы тэму пандэміі COVID-19, дзяржавы дамовіліся атрымаць урокі з сітуацыі, якая склалася, і ўлічыць іх у выпадку магчымых крызісаў у будучым. “Толькі сумеснымі намаганнямі і ў духу салідарнасці мы зможам пакласці канец пандэміі і эфектыўна справіцца з яе наступствамі”, – паведамляецца ў дэкларацыі. Таксама краіны падкрэслілі неабходнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва, каардынацыі і згуртаванасці, важнасць вучыцца, дзяліцца вопытам і інфармацыяй, каб зніжаць рызыкі і павышаць устойлівасць сістэм.

Выстаўка адлюстроўвае дзейнасць арганізацыі з моманту яе стварэння да нашых дзён. У дакументах, прадстаўленых тут, раскрываецца шматгранная дзейнасць ААН па збаўленні будучых пакаленняў ад бедстваў вайны, падтрыманні міру і міжнароднай бяспекі, развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў, ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў НББ на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Асноўныя звесткі пра ААН
  • Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі
  • Садзейнічанне ўстойліваму развіццю
  • Падтрымка і абарона праў чалавека
  • Міжнароднае права
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі
  • ААН і Рэспубліка Беларусь

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права і міжнародных адносін, палітолагам, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ААН.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам