ГалоўнаяМерапрыемствыСкарыназнаўства ў Францыі
Сугучча
Заняткі на выставе “Тайны канцылярыі”

Скарыназнаўства ў Францыі

Скарыназнаўства ў Францыі
Іншыя мерапрыемствы
23 кастрычніка
Дата правядзення
11.00–13.00
Час правядзення

23 кастрычніка адбудзецца рэальна-віртуальны навуковы круглы стол, прысвечаны кнігазнаўчым даследаванням у Францыі. Вядучым экспертам мерапрыемства выступіць Вольга Шутава, кандыдат гістарычных навук, кіраўнік Лабараторыі скарыназнаўства i валарызацыi даследаванняў гiсторыi культуры Беларусi (Парыж, Францыя).

Скарыназнаўства, даследаванне спадчыны Францыска Скарыны, налічвае больш за 6 000 публікацый, але намаганні вучоных часта застаюцца падзеленыя геаграфічнымі, дысцыплінарнымі межамі і стэрэатыпамі. Лабараторыя скарыназнаўства дае ўнікальную платформу для публікацыі і каардынацыі даследаванняў, аб’ядноўвае навукоўцаў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю Францыска Скарыны і беларускімi даследаваннямі ў цэлым, з мэтай абмену ідэямі, праектамі і дасягненнямі.

На пасяджэнні круглага стала Вольга Шутава прадставіць даклад “Інтэлектуальны пейзаж «Бивлии» Скарыны: кантэкст, персаналіі, тэмы і ўплывы”. Удзельнікі круглага стала дазнаюцца таксама пра канцэпцыю і актуальную дзейнасць Лабараторыі скарыназнаўства, абмяркуюць праблемныя моманты ў развіцці кнігазнаўства і перспектыўныя сумесныя праекты. Фармат мерапрыемства прадугледжвае дыскусію, абмен думкамі і вопытам.

Пасяджэнне адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аднак з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі прадугледжаны жывы эфір круглага стала на канале YouTube па адрасе https://youtu.be/_hhqPdhypsI. Падчас трансляцыі можна будзе не толькі сачыць за дыскусіяй у рэжыме рэальнага часу, а таксама задаваць пытанні і каментаваць выступленні.

Запрашаем да ўдзелу даследчыкаў, спецыялістаў бібліятэк і ўсіх неабыякавых да нашай мінуўшчыны, зацікаўленых у вывучэнні гісторыі ідэй і кніжных традыцый Беларусі.

Адрас трансляцыі мерапрыемства: https://youtu.be/_hhqPdhypsI.

Тэлефоны для даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82, (8 017) 293 27 81.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам