ГалоўнаяМерапрыемствыБібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі
Рэстаўрацыйная майстэрня
Сугучча

Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі

Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі
Іншыя мерапрыемствы
31 кастрычніка
Дата правядзення
12.00–13.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе новы сезон “Клуба кніжных прафесараў”. Запрашаем дзетак і іх бацькоў запісацца на першы курс музейных заняткаў па вывучэнні кніжнай культуры.

Серыя “Клуб кніжных прафесараў” – гэта курс штомесячных заняткаў у музеі кнігі. Праграма праекта прадстаўляе цэласную сістэму, арыентаваную на мэтанакіраванае далучэнне дзяцей да бібліятэкі і кніжнай культуры.

31 кастрычніка адбудуцца першыя заняткі на тэму “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”. Дзеці пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэчнай установы краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ёй кніжнае жыццё.

Заняткі разлічаны на дзяцей 5–12 гадоў і праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07, (8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам