ГалоўнаяМерапрыемствыЗялёнае будаўніцтва – сучаснасць і будучыня энергазберажэння
Новыя дакументальныя набыткі і знаходкі па генеалогіі
Беларусь з Палесся пачынаецца

Зялёнае будаўніцтва – сучаснасць і будучыня энергазберажэння

Зялёнае будаўніцтва – сучаснасць і будучыня энергазберажэння
Іншыя мерапрыемствы
2 лістапада – 5 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 2 лістапада па 5 студзеня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Зялёнае будаўніцтва – сучаснасць і будучыня энергазберажэння”.

Клімат планеты Зямля мяняецца, і ў большай ступені прычынай змяненняў, якія адбываюцца, з’яўляецца дзейнасць чалавека і глабальная ўрбанізацыя. Але сёння інавацыйны патэнцыял гарадоў можа быць выкарыстаны для распрацоўкі і рэалізацыі стратэгій, якія спрыяюць устойлівасці гарадскіх экасістэм і звязаных сістэм “чалавек – навакольнае асяроддзе”. У свеце паўстала неабходнасць стварэння “зялёных” гарадоў, будаўніцтва якіх накіравана на павышэнне энергаэфектыўнасці, развіццё ўстойлівага транспарту, скарачэнне выкідаў парніковых газаў і іншых мер, якія выгадныя для эканомікі гэтых гарадоў, карысныя для навакольнага асяроддзя і паляпшаюць якасць жыцця гараджан.

Вельмі эфектыўным інструментам вырашэння пастаўленай стратэгічнай задачы ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца праекты, якія рэалізуюцца пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН. Адзін з іх – "Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі" ("Зялёныя гарады"). Рэалізаваныя ў рамках гэтага праекта ініцыятывы асветлены ў часопісах "Энергоэффективность", "Энергетика и ТЭК", "Архитектура и строительство" і інш.

Усё больш рэальным паняццем становіцца тэрмін “разумны” горад, пра досвед стварэння якога знаёмяць чытача артыкулы ў такіх перыядычных выданнях, як “Живи как хозяин”, “Беларуская думка” і інш. Адзін з магчымых шляхоў далейшага развіцця энергаэфектыўных гарадоў ляжыць у плоскасці “зялёнай эканомікі”, пра што раскажуць “Экономический бюллетень”, “Новая экономика”, “Промышленная безопасность”.

Найбольш цікавыя і эфектыўныя замежныя рашэнні ў сферы зялёнага горадабудаўніцтва прадстаўлены ў часопісах "Зелёный контейнер", "Планета", "Энергосбережение" і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам