ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава агітплакатаў “Не п’янству на вытворчасці”
Палала зара новай эры
Рукатворная прыгажосць

Выстава агітплакатаў “Не п’янству на вытворчасці”

Выстава агітплакатаў “Не п’янству на вытворчасці”
Іншыя мерапрыемствы
6–15 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 6 лістапада на 3-м паверсе кальцавога калідора працуе выстава агітплакатаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Не п’янству на вытворчасці”, накіраваная на прафілактыку п’янства на працоўным месцы.

Пераадоленне такіх згубных з’яў, як п’янства і алкагалізм, – адна з глабальных задач, якія стаяць перад чалавецтвам.

Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, злоўжыванне алкаголем знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў, пітушчы чалавек жыве ў сярэднім на 15 гадоў менш, чым непітушчы і малапітушчы.

У экспазіцыі прадстаўлены агітплакаты, створаныя савецкімі мастакамі ў 60–70-я гг. мінулага стагоддзя. Плакаты папярэджваюць грамадскасць аб небяспецы празмернага ўжывання алкаголю. Маляўнічая графіка і яркія метафары, якія выкарыстоўваліся ў іх стварэнні, заклікаюць людзей да цвярозага ладу жыцця.


Выстава будзе доўжыцца да 15 лістапада 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам