ГалоўнаяМерапрыемствыЛірызм яго музыкі
Творчая арбіта драматурга
Палала зара новай эры

Лірызм яго музыкі

Лірызм яго музыкі
Іншыя мерапрыемствы
10 лістапада – 7 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 10 лістапада па 7 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Лірызм яго музыкі”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна “Знак Пашаны” Рыгора Канстанцінавіча Пукста (1900–1960).

Імя гэтага кампазітара вядома многім дзякуючы стварэнню першай у Беларусі оперы для дзяцей “Марынка”, напісанай на сюжэт паэмы Эдзі Агняцвет. Але не ўсе ведаюць, што Рыгор Пукст перш за ўсё кампазітар-лірык. У яго музыцы слухач заўсёды знойдзе глыбокія, шчырыя пачуцці, выяўленыя натхнёнай мелодыяй, яснай гармоніяй і музычнай формай, што робіць яе незвычайна дэмакратычнай і зразумелай кожнаму. Ім напісана звыш 150 рамансаў, 6 сімфоній, 2 сюіты на тэмы беларускіх народных песень, шэраг твораў для хору і сімфанічнага аркестра.

Шматлікія матэрыялы экспазіцыі знаёмяць наведвальнікаў з жыццём і творчасцю Рыгора Канстанцінавіча, адлюстроўваюць унікальнасць і разнастайнасць таленту кампазітара. Прыцягнуць увагу апрацоўкі розных беларускіх народных песень, з якіх аўтар пачынаў свой прафесійны шлях: “Что за месяц, что за ясный”, “За гарою бяроза”, “Ляціць сарока”, вакальныя творы на вершы беларускіх паэтаў, вальс з оперы “Марынка”, фрагменты опер і сімфоній.

У сваіх творах Р. Пукст тонка перадае паэтычнае хараство беларускай прыроды, перажыванні і думкі герояў. Асабліва ярка гэта праяўляецца ў рамансавай творчасці. На выставе прадстаўлены “Прощание”, “Шоўкавыя травы”, “Любы мой, прыйдзі” і іншыя рамансы кампазітара.

Рыгор Пукст унёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, яго творы сталі годнай часткай айчыннай музычнай спадчыны.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам