ГалоўнаяМерапрыемствыПад высокай зоркай паэзіі
Кругі лёсу Яна Скрыгана
Навагоднія спектаклі ў Нацыянальнай бібліятэцы! Прыходзьце! Будзе казачна цікава!

Пад высокай зоркай паэзіі

Пад высокай зоркай паэзіі
Іншыя мерапрыемствы
12 лістапада – 30 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 12 лістапада па 30 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пад высокай зоркай паэзіі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, літаратуразнаўца, крытыка, доктара філалагічных навук Міколы Арочкі (1930–2013).

Нарадзіўся Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Арочка 10 снежня 1930 г. у в. Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў беларускае аддзяленне БДУ, працаваў у рэспубліканскіх перыядычных выданнях, пасля заканчэння аспірантуры ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, з якім звязана больш за 20 гадоў яго жыцця. З 1949 г. друкаваўся як паэт, выдаў кнігі паэзіі “Не ўсе лугі пакошаны…”, “Матчына жыта”, “Колас на ржышчы”, “Памяць зярнятаў” і інш. З’явай у беларускай паэзіі і вяршыняй паэтычнай творчасці Міколы Арочкі сталі драматычыя паэмы на тэму беларускай гісторыі, якою, як пісаў сам аўтар, аказаўся “ўлоўлены”. Гэта паэмы “Судны дзень Скарыны”, “Курганне”, “Крэва” і апошняя па часе напісання “Каранацыя Міндоўга”.

Як літаратуразнавец і крытык Мікола Арочка выступаў з 1969 г. з даследаваннямі беларускай паэзіі 60–70-х гг., творчасці і эстэтыкі паэзіі Максіма Танка, Валянціна Таўлая, Рыгора Барадуліна, Міхаіла Лермантава і іншых паэтаў. Заслужаную ацэнку літаратуразнаўчай працы Міколы Арочкі даў Сяргей Чыгрын: “Ён быў удумлівым, сталым, вопытным літаратурным крытыкам. Такога сёння ў нашай літаратуры няма”.

Юбілейная экспазіцыя разгорнута ў трох раздзелах – “«Не ўсе лугі пакошаны…»: творчы скарб Арочкі”, “Даследчык паэтычнага слова”, “Незабыўны Мікола Арочка – творца, навуковец, чалавек”. У першым прадстаўлены кнігі выбраных твораў, асобныя зборнікіі паэзіі, кнігі і часопісы з публікацыямі вершаў Міколы Арочкі. Другі раздзел адлюстроўвае літаратуразнаўчыя і крытычныя матэрыялы Міколы Арочкі, выданні з уступным словам літаратуразнаўца, а таксама тыя, якія ён рэцэнзаваў. Трэці раскрывае матэрыялы аб літаратурнай творчасці і наукова-даследчай працы Міколы Арочкі, інтэрв’ю з ім, выданні з біяграфічнымі звесткамі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 90 кніжных і часопісных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам