ГалоўнаяМерапрыемствы“Мультчытайка” паводле казкі “Аліса ў краіне цудаў”
Асалода ад мастацтва: запрашаем на “Арт-Мінск 2020”
“Падарожжа па старонках мульцяшак” на занятках “Мультчытайка”

“Мультчытайка” паводле казкі “Аліса ў краіне цудаў”

“Мультчытайка” паводле казкі “Аліса ў краіне цудаў”
Іншыя мерапрыемствы
28 лістапада
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

28 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 7–10 гадоў на заняткі “Мультчытайка” паводле казкі Л. Кэрала “Аліса ў краіне цудаў”.

На мерапрыемстве дзеці разам з юнай летуценніцай Алісай адправяцца ў казачную краіну, дзе адбываюцца загадкавыя прыгоды. Вандруючы па старонках казкі, юныя ўдзельнікі сустрэнуць на сваім шляху чароўнага Труса, Чэшырскага ката з пастаяннай усмешкай, птушку Дадо і многіх іншых дзіўных персанажаў.

Дзеці змогуць па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу захапляльнай гісторыі пра дзяўчынку Алісу, паглядзеўшы аднайменны мультфільм. Удзел у гульнях “Працягні выраз” і “Гульня слоў” пакажа, наколькі добра гульцы запомнілі сюжэт казкі.

Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне заняткаў “Мультчытайка” бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам