ГалоўнаяМерапрыемствыАдкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”
“И у богини свет небес во взоре...”
Асалода ад мастацтва: запрашаем на “Арт-Мінск 2020”

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”
Іншыя мерапрыемствы
26 лістапада – 15 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

26 лістапада ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Княства вобразаў і слоў”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Экспазіцыя падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім саюзам мастакоў.

Мастак Караткевіч, па словах сябра Рыгора Барадуліна, мог бы спаборнічаць з пісьменнікам Караткевічам – “некалькімі штрыхамі мог перадаць характар ці ўлюбёна-рамантычна ці здзекліва-гратэскава”. Мастаком слова створана больш за 600 выяў. У малюнках на гістарычную тэму ён дакладна выпісваў дэталі касцюма, зброі, сілуэты і характэрныя рысы герояў. Гэтыя выявы дапамагалі ў час працы над вобразнасцю тэкста.

Наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць убачыць аўтарскія эскізы да аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, рукапісы верша “Развітанне з Радзімай”, самаробны канверт і ліст да сябра Язэпа Хаўратовіча (з яго прыватнай калекцыі). Таксама ў экспазіцыю ўвайшлі юбілейныя, рэдкія і адметныя выданні твораў Уладзіміра Караткевіча з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Прыхільнікі элітарнага напрамку кніжнага мастацтва “Livre d’artiste” (“Кніга мастака”) атрымаюць шчырую асалоду ад эксклюзіўных матэрыялаў да ствараемай вядомым кніжным графікам Паўлам Татарнікавым і каліграфам Віктарам Саўчанкам поўнасцю ўручную ў адзіным экзэмпляры “Паэмы пра явар і каліну”.

Гледачоў чакаюць арыгінальныя графічныя работы Арлена Кашкурэвіча, Міхаіла Басалыгі, Юрыя Якавенкі і інш. да сусветна вядомых раманаў і аповесцей, казак і вершаў Уладзіміра Караткевіча, такіх як: раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, аповесцей “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзя роспачы” і іншых.

Вобразы, што даўно зрабіліся асабістымі яркімі ўспамінамі чытачоў, словы, якія сталі крылатымі выразамі, паўстануць на афортах, каляровых аўталітаграфіях і малюнках беларускіх мастакоў, будуючы “Княства вобразаў і слоў” – графічны помнік творчасці беларускага класіка.


Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў” пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).

На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 15 лютага 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”.

Мерапрыемствы

Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

19.01.2021

З 19 студзеня па 17 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір, салідарнасць, давер, адзінства!”, прысвечаная Міжнароднаму году міру і даверу.

Музейныя заняткі “Факсіміле”

19.01.2021

Запрашаем дзетак 5–12 гадоў далучацца да “Клуба кніжных прафесараў” і ўдзельнічаць у музейных занятках “Факсіміле”.

Тандэм натхнення

15.01.2021

З 15 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Тандэм натхнення”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускіх мастакоў Георгія Георгіевіча Паплаўскага (1931–2017) і Наталлі Мікалаеўны Паплаўскай (1931).

Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне

12.01.2021

З 12 студзеня па 14 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне”, прысвечаная Дзесяцігоддзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аднаўленні экасістэм (2021–2030).

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць

11.01.2021

З 11 студзеня па 28 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Памяці песняра Беларусі

12.01.2021

12 студзеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна – музыканта, кампазітара, заснавальніка ВІА “Песняры”. Да юбілею артыста падрыхтавана выстаўка “Памяці песняра Беларусі”, якая працуе ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) да 31 студзеня.



Бібліятэкарам
111