ГалоўнаяМерапрыемствыШматграннасць генію Людвіга ван Бетховена
Размова з адвакатам аб прававых гарантыях інвалідам і льготах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў
Міжнародны валютны фонд: пабудова адзінай будучыні

Шматграннасць генію Людвіга ван Бетховена

Шматграннасць генію Людвіга ван Бетховена
Іншыя мерапрыемствы
8 снежня – 16 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 8 снежня па 16 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Шматграннасць генію Людвіга ван Бетховена”, прысвечаная 250-годдзю з дня нараджэння нямецкага кампазітара.

Сёння наўрад ці знойдзецца чалавек, які не чуў бы імя Бетховена. Вялікі кампазітар, дырыжор і піяніст Бетховен (1770–1827) з’яўляецца ключавой фігурай заходняй класічнай музыкі.

Музыка Бетховена ўяўляе сабой складаны сінтэз творчых пошукаў венскіх класікаў, мастацтва французскай рэвалюцыі, а таксама рамантызму, які зараджаўся ў 20-я гады XIX стагоддзя. Пры гэтым творчасць кампазітара настолькі індывідуальная і шматгранная, што ніякія стылістычныя катэгорыі не здольны ахапіць усю яго разнастайнасць. На працягу ўсяго творчага шляху Бетховен бесперапынна пашыраў выразныя межы свайго мастацтва, увесь час абганяючы не толькі сваіх папярэднікаў і сучаснікаў, але і ўласныя дасягненні больш ранняга перыяду.

Кампазітар пісаў практычна ва ўсіх тагачасных музычных жанрах. Творам Бетховена ўласцівы выразнасць і рацыянальнасць мыслення, манументальнасць і зладжанасць формы, цудоўная раўнавага паміж часткамі цэлага. Для яго творчасці характэрна філасофская глыбіня, дэмакратычная накіраванасць і смеласць наватарства.

Выстава знаёміць з нотнымі выданнямі твораў Бетховена, сярод якіх шматлікія санаты, канцэрты, квартэты, сімфоніі, “Missa solemnis”, опера “Фідэліа”, балет “Тварэнні Праметэя”, вакальны цыкл “Да далёкай каханай” і іншыя.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі аўдыядакументы даюць магчымасць праслухаць такія вядомыя творы, як саната № 8 для фартэпіяна, саната № 9 для скрыпкі і фартэпіяна, сімфонія № 5, канцэрт для скрыпкі з аркестрам, уверцюра “Эгмант”, багатэль “Да Элізы” і многія іншыя.

Дапаўняюць выставу кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць кампазітара.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам