ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на прэзентацыю новага электроннага рэсурсу
Імпрэза да юбілею бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”
“Мультчытайка” паводле казкі “Малы і Карлсан, які жыве на даху”

Запрашаем на прэзентацыю новага электроннага рэсурсу

Запрашаем на прэзентацыю новага электроннага рэсурсу
Іншыя мерапрыемствы
22 лістапада
Дата правядзення
11.00–13.00
Час правядзення

22 снежня ў 11.00 адбудзецца анлайн-прэзентацыя рэсурсу “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Новы анлайн-рэсурс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі змяшчае больш за 600 лічбавых копій дакументаў больш за 100 беларускіх паэтаў і кампазітараў. Гэта ноты розных па жанрах і тэматыцы музычных твораў, а таксама тэксты песень.

Сярод аўтараў, прадстаўленых у рэсурсе, як вядомыя кампазітары, якія набылі заслужаны аўтарытэт у краіне і за мяжой, так і зусім маладыя таленавітыя прадстаўнікі музычнага мастацтва.

На прэзентацыі будзе прадстаўлены жанравы і тэматычны рэпертуар калекцыі, функцыянальныя магчымасці рэсурсу, асаблівасці пошуку і працы з дакументамі. Прэзентацыя адбудзецца ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па адрасе.

Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, навучэнцам адукацыйных устаноў і ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.
Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам