ГалоўнаяМерапрыемствыСпяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!
“Мультчытайка” паводле казкі “Малы і Карлсан, які жыве на даху”
Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча

Спяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!

Спяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!
Іншыя мерапрыемствы
17 снежня – 25 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

Шчыра запрашаем дзяцей і дарослых на атмасферную выстаўку “Сусветная разнастайнасць у літоўскіх кніжных ілюстрацыях”, якая пачне працу 17 снежня.

Увазе гледачоў прапанаваны шэраг самых разнастайных ілюстрацый: ад алоўкавых (у стылі коміксу) да калажных, створаных з дапамогай камп’ютара і іншых сродкаў мастацкага выяўлення. Выстаўка дазваляе акунуцца ў сапраўдныя прыгоды, нават не чытаючы тэкстаў, паколькі ілюстрацыі раскрываюць шматграннасць свету, рытм колераў, змену настрою і мноства іншых уражанняў.

Свае яркія і па-сапраўднаму казачныя творы дэманструюе 12 вядомых літоўскіх кніжных ілюстратараў: Іева Бабілайтэ, Ліна Дудайтэ, Ліна Ітагакі, Раса Янчаўскайтэ, Раса Йоні, Аўшра Кюдулайтэ, Марыя Марселонітэ, Вілмас Нарэчыоніс, Крысціна Норвілайтэ, Марцінас Равілоніс, Юратэ Рачынскайтэ, Рымантас Роля. Работы мастакоў заваявалі мноства ўзнагарод на конкурсах самых прыгожых кніг у Літве і за мяжой і цэняцца чытачамі ўсіх узростаў.

Мэта выстаўкі – прадставіць літоўскую графіку для дзіцячых кніг шырокаму колу гледачоў. Экспазіцыя падрыхтавана пры ўдзеле Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падборам твораў займалася Давіле Тамкутэ – куратар выстаўкі, мастачка, арт-менеджар, якая працуе ў сферы візуальнай і прыкладной графікі. Яна адзначыла, што экспазіцыя “раскрывае галоўныя тэндэнцыі ў сённяшняй літоўскай кніжнай ілюстрацыі, шырокі спектр сродкаў выказвання і тэхнічнай разнастайнасці”.

Убачыць атмасферныя і нестандартныя творы (рыб з крыламі, свінню на каньках ці нават лятучага сабаку) знакамітых літоўскіх мастакоў можна да канца студзеня ў галерэі “Ракурс”. Таксама запрашаем завітаць у залу дакументаў па мастацтве (пам. 306) і пагартаць старонкі выданняў, да якіх і былі створаны гэтыя цудоўныя ілюстрацыі. Кнігі будуць даступны толькі на працягу работы выстаўкі.

Дата заканчэння працы мастацкай экспазіцыі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам