ГалоўнаяМерапрыемствыЗаснавальнік беларусазнаўства
Мне трэба ўсё адчуць душой…
У Новы год з пажаданнямі шчасця!

Заснавальнік беларусазнаўства

Заснавальнік беларусазнаўства
Іншыя мерапрыемствы
1–24 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 1 па 24 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Заснавальнік беларусазнаўства”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння акадэміка, этнографа і славіста Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

Нарадзіўся Яўхім Карскі 1 студзеня 1861 г. у вёсцы Лаша Гродзенскай губерні (Гродзенская вобл.) у сям’і дыякана Фёдара Навіцкага. Але ўсё жыццё славуты акадэмік пражыў пад прозвішчам сваёй маці – Марыі Карскай.

Яўхім Фёдаравіч скончыў Мінскую духоўную семінарыю, паступіў у Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут, дзе вывучаў славяна-рускую філалогію. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў выкладчыкам у Варшаўскім, а пазней і Пецярбургскім універсітэтах.

За сваё жыццё Яўхім Фёдаравіч напісаў больш за 1 000 навуковых прац. Але галоўны твор даследчыка – “Белорусы”. Кніга выйшла ў трох тамах, пяці кнігах і стала навуковым падмуркам развіцця і станаўлення беларускай філалогіі. Сваёй глыбінёй навуковага пошуку і навуковай думкі гэты твор па сённяшні дзень прымушае даследчыкаў вяртацца да яго зноў і зноў.

Я. Карскі займаўся даследаваннем не толькі філалогіі, але і вывучаў праблемы этнаграфіі і фальклору, што таксама знайшло сваё адлюстраванне ў навуковых працах. З 1905 па 1917 г. даследчык быў галоўным рэдактарам і выдаўцом часопіса “Русский филологический вестник”. Пад яго кіраўніцтвам часопіс узначаліў спіс навуковых перыядычных выданняў Расійскай акадэміі навук, дзеючым членам якой ён быў абраны ў 1916 г.

На выстаўцы, якая складаецца з двух раздзелаў – “Славіст, этнограф і выдавец” і “Акадэмік з вёскі Лаша” – прадстаўлена больш за 200 выданняў, якія поўна раскрываюць навуковы, творчы і жыццёвы шлях акадэміка. Сярод іх – выдатныя навуковыя прыжыццёвыя працы Карскага: “Белорусы”, “Славянская кирилловская палеография”, “Западнорусский сборник ХV-го века, принадлежаций Императорской Публичной библиотеке”, “Грамматика древнего церковно-славянского языка сравнительно с русским”, “Программы для собирания особенностей народных говоров” і шмат інш.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам