ГалоўнаяМерапрыемствыВектар на здароўе: адказваем на выклікі часу
Запрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”
Мне трэба ўсё адчуць душой…

Вектар на здароўе: адказваем на выклікі часу

Вектар на здароўе: адказваем на выклікі часу
Іншыя мерапрыемствы
6 студзеня – 26 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 6 студзеня па 26 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Вектар на здароўе: адказваем на выклікі часу”.

Час мяняе не толькі норавы, але і хваробы людзей. Калісьці асноўнымі прычынамі хвароб былі траўмы і калецтвы; праз стагоддзі на іх месца прыйшлі інфекцыі і эпідэміі. З часам, дзякуючы навуцы, чалавек стаў лёгка спраўляцца з інфекцыямі, але цывілізацыя, набіраючы абароты, зноў мяняе наша жыццё і здароўе. Хваробы, якія ўзнікаюць у выніку навукова-тэхнічных рэвалюцый і дэфармацый навакольнага асяроддзя – так званыя хваробы цывілізацыі, – разглядаюцца як глабальная медыка-сацыяльная праблема. У сувязі з гэтым сёння вялікае значэнне мае адказны падыход да свайго здароўя і фарміраванне здаровых звычак.

Публікацыі з часопісаў “Мир медицины”, “Аптекарь”, “Здравушка” і іншых раскажуць пра спосабы прафілактыкі розных захворванняў, а таксама метадах вядзення здаровага ладу жыцця.

У пачатку 2020 года свет ахапіла пандэмія каранавіруснай інфекцыі, маштабы якой сталі сур’ёзным выклікам для грамадства і нацыянальных сістэм аховы здароўя. Сёння краіны працягваюць рэалізацыю стратэгіі стрымлівання распаўсюджвання віруса пры адначасовым нарошчванні намаганняў па барацьбе з захворваннем. Артыкулы з часопісаў “Медицинские новости”, “Здоровый образ жизни”, “Беларусь”, “Здоровье” і іншых перыядычных выданняў абагульняюць ужо існуючы вопыт прынятых у сувязі з гэтай сітуацыяй рашэнняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам