ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць
Вектар на здароўе: адказваем на выклікі часу

Запрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”

Запрашаем дзяцей на заняткі па кнізе “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”
Іншыя мерапрыемствы
9 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення

9 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Эсміры Ісмаілавай “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”.

Сапраўдным сябрам для галоўных герояў кнігі – Вары і Нікі стала маленечкае шэранькае мышаня па імені Піп. Дзіўныя прыгоды чакаюць яго і дзяцей на старонках казкі. Неверагодна, але разумнае мышаня Піп навучыць дзяцей сябраваць і рабіць добрыя ўчынкі.

На занятках хлопчыкі і дзяўчаткі даведаюцца аб тым, як важна дапамагаць адзін аднаму і не кідаць сяброў у бядзе.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам