Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
14 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Лініі дабра”.
Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з фондам дапамогі дзецям “Белы бусел”, дабрачыннай групай “Добрыя сэрцы” і Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К. Глебава.
У экспазіцыі можна ўбачыць работы маладых мастакоў, вучняў і выпускнікоў мастацкага вучылішча. Гэта графічныя замалёўкі з беларускай традыцыйнай культуры і паданняў, нацыянальныя арнаменты, гарадскія пейзажы, рэлігійныя матывы, філасофскія разважанні.
Мэта выстаўкі – нагадаць пра дзейнасць беларускіх дабрачынных фондаў і арганізацый, якія накіраваны на вырашэнне праблем дзетак, якія жывуць у нястачы або хварэюць, пра неабходнасць дапамогі дзіцячым дамам і іншым спецыялізаваным установам. Арганізатары спадзяюцца, што наведвальнікі стануць больш уважлівымі і спагадлівымі да праблем іншых людзей і матывуюць да ўдзелу мецэнатаў і валанцёраў.
Экспазіцыя “Лініі дабра” прызначана выклікаць асаблівыя пачуцці, тонкае візуальнае ўспрыманне і нестандартнае творчае асэнсаванне. Годны ўзровень свядомасці і адказнасці беларускай моладзі – гэта імкненне рабіць свае лініі дабра і быць карысным для тых, у каго ў гэтым ёсць патрэба, дапамагаць і спачуваць ім.
Запрашаем на адкрыццё выстаўкі!
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Выстаўка будзе працаваць да 1 сакавіка 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by
Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Лініі дабра”.