ГалоўнаяМерапрыемствыМузейныя заняткі “Рукапісная кніга”
Размова з адвакатам аб вырашэнні спрэчных пытанняў з суседзямі
Музейныя заняткі “Факсіміле”

Музейныя заняткі “Рукапісная кніга”

Музейныя заняткі “Рукапісная кніга”
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем дзетак 5–12 гадоў далучацца да “Клуба кніжных прафесараў” і ўдзельнічаць у музейных занятках “Рукапісная кніга”.

У музеі кнігі ўдзельнікі пазнаёмяцца з асноўнымі формамі і матэрыяламі кнігі, тыпамі пісьма, а таксама з асаблівасцямі мастацкага афармлення рукапісаў. У экспазіцыі юныя даследчыкі ўбачаць арыгінальныя рукапісныя кнігі і змогуць пагартаць факсімільныя выданні першых айчынных рукапісных помнікаў.

Ці цяжкая праца рукапісца? Чым і на чым пісалі ў даўніну? На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымаюць адказы.

Дзеці створаць сваё ўнікальнае пяро і “ператворацца” ў рукапісцаў.


Дата правядзення: 23 студзеня.
Час правядзення: 13.00–14.00.
Месца правядзення: музей кнігі (пам. 347).
Кошт наведвання: 4.50 руб.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам