ГалоўнаяМерапрыемствыМір, салідарнасць, давер, адзінства!
Музейныя заняткі “Факсіміле”
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Мір, салідарнасць, давер, адзінства!

Мір, салідарнасць, давер, адзінства!
Іншыя мерапрыемствы
19 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 19 студзеня па 17 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір, салідарнасць, давер, адзінства!”, прысвечаная Міжнароднаму году міру і даверу.

Ініцыяваная прэзідэнтам Туркменістана рэзалюцыя A/RES/73/338 “2021 год – Міжнародны год міру і даверу” была аднагалосна прынятая на 106-м пленарным пасяджэнні 73-й сесіі Генасамблеі ўсімі дзяржавамі – членамі ААН. Суаўтарамі дакумента выступілі 73 дзяржавы, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь

У рэзалюцыі падкрэсліваецца, што правядзенне Міжнароднага года міру і даверу – спосаб мабілізаваць міжнародную супольнасць на дзейнасць па ўмацаванні міру і даверу паміж дзяржавамі на аснове палітычнага дыялогу, узаемаразумення і супрацоўніцтва, у мэтах дасягнення ўстойлівага міру, салідарнасці і гармоніі.

Асноўныя палажэнні Рэзалюцыі сугучныя з асноватворнымі прынцыпамі ААН аб развіцці дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове прынцыпу “раўнапраўя і самавызначэння народаў” і перш за ўсё з абавязацельствам урэгуляваць спрэчкі мірнымі сродкамі і рашучасцю пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны.

“Мір – гэта не проста адсутнасць канфліктаў, а пазітыўны, дынамічны і заснаваны на шырокім удзеле працэс, у якім заахвочваецца дыялог”, – адзначаецца ў прынятай Рэзалюцыі.

Мір і давер – гэта дзве ніткі, якія жывяць энергіяй адна адну. Гэта менавіта тое, у чым сёння больш за ўсё мае патрэбу чалавецтва, таму што менавіта зараз гэтыя два неаддзельныя адзін ад аднаго паняцці становяцца галоўнай умовай супрацоўніцтва і развіцця.

17 Мэт у галіне ўстойлівага развіцця былі аднагалосна прыняты 193 дзяржавамі – членамі ААН на гістарычным саміце кіраўнікоў дзяржаў, які прайшоў у Нью-Ёрку ў верасні 2015 года. Новы парадак дня на перыяд да 2030 года заклікае дзяржавы прыступіць да прыняцця мер, накіраваных на дасягненне гэтых мэт на працягу наступных 15 гадоў. Тэма міру праходзіць праз усе 17 мэт, кожная з якіх з’яўляецца адным з састаўных элементаў глабальнай архітэктуры свету. Рэалізацыя кожнай мэты мае вырашальнае значэнне для забеспячэння міру і ўсеагульнага росквіту.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 100 дакументаў, якія раскрываюць работу міжнародных арганізацый, урадавых і няўрадавых устаноў у галіне падтрымання міру і бяспекі. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру і бяспекі
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне
  • Аперацыі па падтрыманні міру, міратворчасць і мірабудаўніцтва
  • Барацьба з тэрарызмам і ядзерным тэрарызмам
  • Правы чалавека і падтрыманне міру
  • Культура міру

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каму дарагі мір на Зямлі.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкіадпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам