Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Тэма размовы – “Суседзі: спрэчныя пытанні вырашаем законна”.
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- Праблемы з суседзямі: куды звярнуцца
- Што рабіць, калі затапілі суседзі
- Чым могуць распараджацца ўласнікі прысядзібнай тэрыторыі
- Спрэчкі з суседзямі ў прыватным сектары
- Спосабы ўрэгулявання канфліктных сітуацый
Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні адкажа адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Святлана Мікалаеўна Гарбаток.
Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Гарбаток Святланай.