ГалоўнаяМерапрыемствы“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+ відэа)
Рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”
Запрашаем прыняць удзел у практычным вебінары па дробным рамонце папяровых дакументаў

“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+ відэа)

“Каб чалавек жыў як чалавек…”: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна (+ відэа)
Іншыя мерапрыемствы
28 студзеня – 24 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

28 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адкрылася літаратурна-мастацкая выстаўка “Каб чалавек жыў як чалавек…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Мэта выстаўкі – аддаць даніну павагі летапісцам эпохі, нагадаць наведвальнікам пра творчасць мастакоў слова, падтрымаць цікавасць чытачоў да літаратурнай спадчыны аўтараў. Постаці пісьменнікаў будуць прадстаўлены ў экспазіцыі праз прызму бестселераў савецкага часу – твораў, якія вытрымалі найбольшую колькасць перавыданняў, выходзілі мільённымі тыражамі, вызначыліся маштабнасцю ахопленых падзей, шматпланава раскрылі лёс беларускага народа ХХ ст. Трылогія “Палеская хроніка”, раман “Мінскі напрамак” Івана Мележа, пенталогія “Трывожнае шчасце”, раманы “Атланты і карыятыды”, “Сэрца на далоні” і інш. Івана Шамякіна сталі залатым фондам беларускай літаратуры, у якім чытач знаходзіць натхненне, суцяшэнне і адказ.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні твораў Івана Мележа і Івана Шамякіна з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, самыя першыя з іх, рарытэтныя, юбілейныя, з аўтографамі майстроў слова, у перакладзе, з выдатна аформленымі вокладкамі і ілюстрацыямі знакамітых мастакоў. Дапоўняць выстаўку ілюстрацыі да твораў пісьменнікаў, якія аздобілі тэксты, дадалі літаратурным героям шчырасці і праўдзівасці, глыбокага і тонкага псіхалагізму. Можна будзе пазнаёміцца з лінагравюрамі Наталлі Паплаўскай да рамана “Людзі на балоце” Івана Мележа з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама будуць прадстаўлены ілюстрацыі да выданняў класікаў такіх мастакоў, як Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Сяргей Раманаў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Гаеў і інш.

Літаратурна-мастацкія вобразы раскрываюць гуманістычную скіраванасць творчасці пісьменнікаў. У цэнтры ўвагі аўтараў – чалавек. Кожны сюжэт і вобраз адлюстроўвае праўду аб ім і для яго.

Запрашаем прыняць удзел у нашым мерапрыемстве!


На адкрыццё ўваход вольны, у іншы час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Выстаўка будзе працаваць да 24 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 268 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё выстаўкі “Каб чалавек жыў як чалавек…

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам