ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Пінгвіняня”
Пра мінулае і адвечнае (+ відэа)
Адданасць прызванню

Запрашаем на творчыя заняткі “Пінгвіняня”

Запрашаем на творчыя заняткі “Пінгвіняня”
Іншыя мерапрыемствы
30 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

30 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Пінгвіняня”.

Даведацца шмат цікавага аб гэтых дзіўных птушках і вылепіць са звычайнага кавалачка пластыліну пацешнае малое пінгвіняня, упрыгожыўшы яго шапачкай і шалікам з мяккага фетру, – усё гэта, несумненна, стане займальным і карысным заняткам.

Дзеці авалодаюць асноўнымі прыёмамі лепкі з пластыліну – дзяленнем на часткі, наданнем формы, падборам колераў і злучэннем дэталяў. Яны навучацца тварыць і фантазіраваць, пазнаваць свет і раскрываць свае здольнасці.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам