ГалоўнаяМерапрыемствыЧас памятаць
“Цікава пачытаць”: заняткі па кнізе “Дзіўнае падарожжа труса Эдварда”
Сусветны акіян: вывучэнне, асваенне, ахова і абарона

Час памятаць

Час памятаць
Іншыя мерапрыемствы
18 лютага
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
зала адукацыйных тэхналогій (3-ці паверх)
Месца правядзення

18 лютага ў 16.00 у Нацыянальнай бібліятэцы (зала адукацыйных тэхналогій, 3-ці паверх) у рамках XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца круглы стол “Гістарычная памяць. Палітычныя дзеячы XX стагоддзя ў літаратуры”.

Мерапрыемства прымеркавана да выхаду ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” шэрагу кніг аб вядомых асобах краіны.

На пасяджэнні круглага стала адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Наталлі Голубевай “Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить”. Выданне прысвечана неардынарным таленавітым асобам. Надзея Грэкава, з’яўляючыся першым старшынёй Вярхоўнага Савета БССР, была адзінай жанчынай у палітычнай гісторыі Савецкага Саюза, абранай на такую высокую пасаду. Яна ўнесла неацэнны ўклад у стварэнне эканамічнага патэнцыялу рэспублікі і краіны, пакінула яркі след у гісторыі Расіі і Беларусі XX стагоддзя. Выданне таксама прысвечана выдатнаму палкаводцу, генералу арміі Міхаілу Сяргеевічу Малініну, мужу Грэкавай, і яго дасягненням.

Кніга “Надежда Грекова. Михаил Малинин. Время помнить” напісана на шырокай дакументальнай аснове, у тым ліку матэрыялах архіваў Расіі і Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам