ГалоўнаяМерапрыемствыЗямны вандроўнік
Украінская Касандра
Святочны канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны

Зямны вандроўнік

Зямны вандроўнік
Іншыя мерапрыемствы
24 лютага – 30 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка Паўла Андрэевіча Місько ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 24 лютага па 30 сакавіка праходзіць выстаўка “Зямны вандроўнік”.

Павел Місько (1931–2011) – сапраўдны мастак слова, таленавіты майстар, творчасць якога прадстаўлена рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі і інш. У іх гучыць заклік да справядлівасці, чалавечнасці, узаемадапамогі. Творчасці пісьменніка ўласцівы ўвага да бытавой стыхіі народнага жыцця, шчырыя адносіны да чалавека працы, жывое шматфарбнае народнае слова. Яго творы захапляюць багатым жыццёвым зместам і культурай пісьма.

Сярод іншых да ўвагі наведвальнікаў выстаўкі – кнігі апавяданняў і аповесцей “Калянае лісце”, “Прыгавораны да жыцця”, раманы “Градабой”, “Хлопцы, чые вы будзеце…”, раман у вершах “Пакуль зямлю мілуе сонца…”, зборнік вершаў “Ружовыя ліўні”. Апавяданні, гумарэскі, фельетоны, літаратурныя пародыі – у кнігах Паўла Місько “Лекцыя з падвывам”, “Чэрці ў коміне”, “Дзівак-чалавек”, “Развітальная гастроль”, “Вясельны марафон”. На экспазіцыйных паліцах і кнігі нарысаў “Адмаўленне ад крыжа”, “Гаспадыні свайго лёсу”, “Дрэва жыцця”.

Нягледзечы на поспехі ў творчасці для дарослых, асноўным прызваннем Паўла Місько стала дзіцячая літаратура. Дзіцячыя казкі, прыгодніцкія і фантастычныя творы Паўла Андрэевіча зрабіліся сапраўднай класікай. Пра знаёмства робатаў з зямлянамі расказвае аўтар у аповесці “Эрпіды на планеце Зямля”, цікава, з гумарам апісвае жыццё двух сабачанят у аповесці “Прыгоды Бульбобаў”. Творы пісьменніка народжаны сапраўднай любоўю да дзяцей, неабыякавасцю да іх праблем і клопатаў, верай у непераможную сілу дабрыні, сяброўства, узаемадапамогі. Зацікавяць юных чытачоў прыгодніцкая аповесць “Грот афаліны”, гумарыстычная аповесць “Навасёлы, або Праўдзівая, часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц у жыцці Жэні Мурашкі”, арыгінальная казка “Прыйдзі дзень-залацень!” і інш.

Асобна прадстаўлена перакладчыцкая дзейнасць пісьменніка. 

Дапаўняе экспазіцыю літаратура пра жыццёвы і творчы шлях Паўла Андрэевіча.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам