ГалоўнаяМерапрыемствыУкраінская Касандра
Падарожжа ў краіну кошак
Зямны вандроўнік

Украінская Касандра

Украінская Касандра
Іншыя мерапрыемствы
24 лютага – 25 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

24 лютага ў бібліятэцы ўрачыста адкрылася выстаўка, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння адной з найвыбітнейшых асоб украінскай культуры – Ларысы Пятроўны Косач-Квiткі, вядомай ва ўсім свеце як Леся Украінка.

Выключнае значэнне яе творчасці заключаецца ў тым, што яна ўзбагаціла новымі тэмамі і матывамі славеснасць свайго народа, увяла ва ўкраінскую паэзію гекзаметр, верлібр, пяцістопны ямб і сюжэты сусветнай літаратуры. Леся Украінка не проста вывела ўкраінскую літаратуру на новы ўзровень, яна таксама стаяла ў авангардзе нацыянальнага руху. Цікавілася ўкраінскім фальклорам, даследавала, захоўвала і сама з’яўлялася яго носьбітам. Разам з мужам Кліментам Квіткай яны былі першымі ўкраінскімі фалькларыстамі, якія пачалі запісваць выкананне народных песень на фанограф.

Леся Украінка пражыла ўсяго 42 гады. Пераадольваючы жыццёвыя цяжкасці, трагічнае каханне і смяротную хваробу, яна ніколі не скаралася і засталася ў свядомасці ўкраінцаў сімвалам нязломнасці і барацьбы.

На выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну Лесі Украінкі. Паказаны поўныя зборы твораў, публіцыстыка і лісты, успаміны сучаснікаў, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Наведвальнікі могуць пабачыць выданні твораў паэткі 1920–1940-х гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Каштоўным выданнем для даследчыкаў творчасці з’яўляецца кніга “Лариса Петрівна Косач-Квітка (Леся Українка): біографічні матеріали, спогади, іконографія” (2015), якая складаецца з арыгінальных тэкстаў Лесі Украінкі, успамінаў, артыкулаў і фотаздымкаў. Большая частка кнігі – успаміны і лісты Ізідоры Косач-Барысавай, сястры Лесі, якія ніколі не выдаваліся. Раздзел “Іканаграфія” змяшчае раней невядомыя дакументы з прыватных архіваў.

У экспазіцыі прадэманстраваны і ўнёсак выдатнай украінкі ў музычную спадчыну: копіі нотных запісаў песень, створаных на вершы Лесі Украінкі, і зборнік народных украінскіх песень, запісаных з яе голасу.


Выстаўка будзе доўжыцца да 25 мая  2021 года ў кальцавым калідоры 2-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Мерапрыемствы

Шлях да вечнасці

01.04.2021

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца Міколы Ермаловіча (1921–2000) у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 красавіка па 17 мая праходзіць выстаўка “Шлях да вечнасці”.

Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе

15.04.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



Бібліятэкарам
111