ГалоўнаяМерапрыемствыМой цудоўны агарод
Ад душы ў бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын
Заняткі па кнізе “Агата і яе чарадзейныя рэчы”

Мой цудоўны агарод

Мой цудоўны агарод
Іншыя мерапрыемствы
4–26 сакавіка
Дата правядзення
10.00–19.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 4 па 26 сакавіка запрашаем на выстаўку “Мой цудоўны агарод” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Сад і агарод для гараджан быў і застаецца месцам, дзе можна з задавальненнем папрацаваць і адпачыць. Вырошчванне гародніны, садавіны, кветак – гэта не толькі змена прафесійнай дзейнасці, але і цудоўны адпачынак ад гарадской мітусні, які ўмацоўвае імунітэт і спрыяе аздараўленню арганізма.

Літаратура, прадстаўленая на выстаўцы “Мой цудоўны агарод”, будзе цікавая як пачынаючым, так і дасведчаным агароднікам, садоўнікам і кветкаводам.

На старонках кніг можна знайсці інфармацыю пра віды гародніны, кветак, ягадных кустоў і пладовых дрэў, якія найбольш часта вырошчваюцца на прысядзібных і дачных участках. А таксама карысныя парады па вырошчванні садавіны і гародніны, тэхніцы збору ўраджаю і яго захоўванні.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00
пт.: 10.00–18.00
сб., ндз. – выхадны

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна замовіць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Мерапрыемствы

Шлях да вечнасці

01.04.2021

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца Міколы Ермаловіча (1921–2000) у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 красавіка па 17 мая праходзіць выстаўка “Шлях да вечнасці”.

Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе

15.04.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



Бібліятэкарам
111