ГалоўнаяМерапрыемствыСустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай
“Руплівец беларускай даўніны”: да 170-годдзя з дня нараджэння Аляксея Сапунова і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (+ відэа)
Ад душы ў бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын

Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай

Сустрэча з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай
Іншыя мерапрыемствы
13 сакавіка
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

Запрашаем 13 сакавіка дзяцей і бацькоў на творчую сустрэчу з пісьменніцай-казачніцай Наталляй Бучынскай.

Сустрэча арганізавана ў рамках праекта “Клуб кніжных прафесараў” і разлічана на дзяцей 6–12 гадоў.

Наталля Бучынская – аўтарка дзіцячых кніг “Прыгоды маленькай Машынкі” (2008), “Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by” (2013), “Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае” (2015), “Прынцэса Алівія і «жабіны вочкі»: сон + ява = казачная з’ява” (2019), “Рыцар Квых і «жабіны вочкі»: сон + ява = казачная з'ява” (2020).

Казачніца ў сваёй кнізе піша, што ёй “заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі. Дарэчы, не ўсё ў іх – мастацкі вымысел”.

Што яшчэ пісьменніца расказвае пра сябе, можна даведацца тут.

Тэлефоны для запісу і даведак: (8 044) 579 39 07(8 017) 293 27 82.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Шлях да вечнасці

01.04.2021

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўца Міколы Ермаловіча (1921–2000) у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 красавіка па 17 мая праходзіць выстаўка “Шлях да вечнасці”.

Размова з адвакатам аб прымяненні апеляцыйнай стадыі судаводства ў крымінальным працэсе

15.04.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.



Бібліятэкарам
111