Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
13 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Букецік у падарунак”.
Зрабіць прыгожую кветку ў тэхніцы аб’ёмнай аплікацыі можна са звычайнай каляровай паперы, выкарыстоўваючы толькі нажніцы і клей.
Трэба ўсяго толькі выразаць розныя па форме і адценнях пялёсткі, аб’яднаць іх у кветкі – і можна любавацца прыгожымі ружамі, астрамі або рамонкамі.
Сабраны з яркіх папяровых кветак букецік стане арыгінальным і запамінальным падарункам.
Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.