Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
17 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “Аляксей Сапуноў: спадчына збіральніка Віцебскай даўніны”, прымеркаваны да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, археографа, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова.
Праграма навуковага мерапрыемства ўключае даклады экспертаў у галіне вывучэння спадчыны выдатнага навукоўца. У пасяджэнні возьмуць удзел вучоныя, спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў.
Круглы стол адбудзецца 17 сакавіка а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) у жывым эфіры з трансляцыяй у Ютубе. Адрас трансляцыі: https://youtu.be/2ss4oIw_6OQ.
Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.
Запрашаем таксама наведаць у музеі кнігі выставу “Руплівец беларускай даўніны”, прысвечаную жыццю і дзейнасці Аляксея Парфёнавіча Сапунова.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.
Чытайце таксама, як прайшло мерапрыемства.