ГалоўнаяМерапрыемствыЯскравасць таленту
Творчыя заняткі “Букецік у падарунак”
Запрашаем пазнаёміцца з лепшымі практыкамі і ідэямі бібліятэчнай працы

Яскравасць таленту

Яскравасць таленту
Іншыя мерапрыемствы
3 сакавіка – 1 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы на 2-м паверсе кальцавога калідора размясцілася кніжная выстаўка “Яскравасць таленту”. Дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі раскрываюць усё багацце яго літаратурных і навуковых здольнасцей.

Кандрат Крапіва – пісьменнік яскравага таленту, выбітная постаць беларускай літаратуры. Уменне трапна прыкмячаць драбнюткія дэталі жыцця сучаснікаў дазволіла яму праявіць сябе ў якасці байкапісца і драматурга. Прага да ведаў дапамагла стаць перакладчыкам, рэдактарам і ў выніку – акадэмікам.

На выстаўцы прадстаўлены прыжыццёвыя выданні вершаў і баек аўтара: “Асцё” (1925), “Крапіва” (1928), “Ухабы на дарозе” (1930), “Хвядос – Чырвоны нос” (1931), “Выбраныя вершы” (1935), “Выбраныя творы” (1941) і інш.

У раздзеле “Драматургія” экспануюцца “П’есы” (1953), “Людзі і д’яблы” (1958), “Хто смяецца апошнім” (1969), “Пяюць жаўранкі” (1951), “З народам” (1950), “Брама неўміручасці” (1974).

Раздзел “Пераклады” дае чытачу магчымасць пазнаёміцца з Кандратам Крапівой – перакладчыкам: прадстаўлены яго пераклады на беларускую мову твораў Гогаля, Астроўскага, Шэкспіра, Шаўчэнкі, а таксама вольны вершаваны пераклад Бібліі ў сатырычнай манеры Крапівы.

Плёнам навуковай дзейнасці Кандрата Кандратавіча сталі слоўнікі беларускай мовы пад яго рэдакцыяй: “Беларуска-рускі слоўнік” (1962), “Русско-белорусский словарь” (1982), “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (1963), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” (1977–1984).

Выстаўка змяшчае выданні, у якіх даецца крытычны аналіз творчасці Кандрата Крапівы такіх даследчыкаў, як Сцяпан Лаўшук, Алесь Кучар, Пётр Васючэнка, Дзмітрый Бугаёў.

Зацікавіць наведвальнікаў і прысвечаны Кандрату Крапіве том з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Кніга была падрыхтавана выдавецтвам “Мастацкая літаратура” і на LX Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Навука і веды”.  

Таксама ў нашых чытачоў ёсць магчымасць убачыць аўтографы, пакінутыя аўтарам у 1964 і 1976 гг. у яго кнігах, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 

Krapiva-K-4.jpg


Выстаўка будзе працаваць да 25 мая 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам