ГалоўнаяМерапрыемствыПаэзія – музыка слоў
Вада – аснова жыцця
Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

Паэзія – музыка слоў

Паэзія – музыка слоў
Іншыя мерапрыемствы
17 сакавіка – 18 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207g
Месца правядзення

З 17 сакавіка па 18 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Паэзія – музыка слоў”, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.

Гэты Дзень быў абвешчаны на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 15 лістапада 1999 года (дакумент 30С/82) і штогод адзначаецца 21 сакавіка.

“Паэзія, – гаворыцца ў рашэнні ЮНЕСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прывабіць да яе як мага больш шырокую грамадскую ўвагу”.

Сусветны дзень паэзіі закліканы садзейнічаць развіццю гэтага віду мастацтва, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, выкладанню паэзіі, аднаўленню дыялогу паміж паэзіяй і іншымі відамі мастацтва, такімі як тэатр, танцы, музыка, жывапіс, а таксама развіццю выдавецкай справы і стварэнню ў сродках масавай інфармацыі пазітыўнага вобраза паэзіі як сапраўды сучаснага мастацтва, адкрытага людзям. Акрамя гэтага, адной з асноўных мэт свята з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці і знікаючых моў з дапамогай паэзіі.

Паэзія – адно з самых маштабных і геніяльных дасягненняў чалавецтва. Раскрываць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам-насам, – на гэта здольная толькі паэзія. “З усіх мастацтваў першае месца ўтрымлівае за сабой паэзія”, – пісаў Кант.

На працягу ўсёй гісторыі паэзія была неад’емнай часткай грамадства. Паэтычныя творы можна знайсці ў кожнай культуры і на кожным кантыненце. Паэзія аб’ядноўвае краіны, народы, культуры і дапамагае людзям зразумець адзін аднаго. На працягу стагоддзяў думкі і пачуцці, выказаныя ў паэтычнай форме, пранікаюць у сэрцы людзей, нагадваючы, што мы ўсе адна вялікая сям’я і што мы, такія розныя, на самой справе вельмі падобныя адзін да аднаго.

Чароўная сіла паэтычнага слова здольная аказаць велізарны ўплыў на любога чалавека. Паэзія (ад грэч. “poieo” – тварыць, ствараць, будаваць) дазваляе атрымліваць асалоду ад слова, нараджае моцныя, пранікнёныя творы з асаблівай энергіяй, якая падпарадкоўвае наша ўяўленне і вабіць за сабой. Удзел у Дні паэзіі – гэта магчымасць звярнуць увагу кожнага жыхара планеты на ўнікальную асаблівасць гэтага віду мастацтва закранаць у чалавеку самыя глыбокія струны душы, абуджаць творчыя здольнасці, адказваць на любыя духоўныя пытанні.

Кожны год Сусветны дзень паэзіі шырока адзначаецца і ў Рэспубліцы Беларусь. У гэты дзень адкрываюць свае дзверы і праводзяць розныя мерапрыемствы бібліятэкі, літаратурныя музеі, паэтычныя аб’яднання, тэатры. Ладзяцца паэтычныя канцэрты, дзе выступаюць сучасныя пісьменнікі, праводзяцца фестывалі, конкурсы, форумы, марафоны, дзе ўсе жадаючыя могуць прачытаць вершы вядомых паэтаў. Часта да гэтай даты прымяркоўваюць прэзентацыі паэтычных зборнікаў.

Прапанаваная вашай увазе выстаўка знаёміць з выданнямі, сярод якіх паэтычныя слоўнікі і даведнікі, матэрыялы даследаванняў па гісторыі паэзіі, манаграфіі і вучэбная літаратура па тэорыі і практыцы вершаскладання. Сярод экспанатаў – зборнікі выдатных паэтаў розных часоў і краін, сучасная беларуская паэзія, творы самых яркіх прадстаўнікоў залатой эпохі рускай паэзіі, зборнікі вершаў паэтаў Сярэбранага веку. На выстаўцы прадстаўлена каля 100 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Паэзія і яе роля ў захаванні і развіцці духоўнай спадчыны і культурнай разнастайнасці народаў
  • Вершаскладанне і вершазнаўства
  • Паэзія народаў свету
  • Руская паэзія
  • Беларуская паэзія і перспектывы яе развіцця
  • Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца паэзіяй і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам